Top.Mail.Ru
258

Тавараабарот у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях» дасягнуў рэкорднага ўзроўню

Паміж Кітаем і краінам-удзельніцамі.

Па выніках першага квартала тавараабарот паміж Кітаем і краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» павялічыўся да 733 млрд. долараў, што склала 51,1 працэнта ад агульнага аб’ёму знешняга гандлю Кітая, перадае «Сіньхуа».

Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, экспарт з Кітая ў краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях» вырас на 6,1 працэнта ў гадавым выражэнні — амаль да 416,2 млрд долараў, а імпарт знізіўся на 4,7 працэнта ў гадавым выражэнні прыкладна да 316,7 млрд долараў.

У першым квартале тавараабарот паміж Кітаем і краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» дасягнуў рэкорднага ўзроўню за аналагічны перыяд, заявіў афіцыйны прадстаўнік, дырэктар дэпартамента статыстыкі і аналізу Галоўнага мытнага ўпраўлення Люй Далян. Ён адзначыў, што ў студзені-сакавіку Кітай паглыбляў вытворчае супрацоўніцтва з краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях», пры гэтым аб’ём гандлю прамежкавымі прадуктамі заняў 65,1 працэнта ад тавараабароту.

Кітай працягваў пашыраць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Экспарт пестыцыдаў і сельгастэхнікі з КНР у краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях» вырас на 15,5 працэнта і 37,2 працэнта адпаведна, а імпарт мяса птушкі, свежай і сушанай садавіны павялічыўся на 32,9 працэнта і 8,5 працэнта адпаведна заявіў Люй Далян.

Паводле яго слоў, краіна актыўна развівала практычнае супрацоўніцтва з краінамі-удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» у сферы народнага дабрабыту. У першым квартале экспарт лекавай сыравіны і медыкаментаў, медыцынскіх прыбораў і абсталявання вырас на 14,6 працэнта і 5,1 працэнта адпаведна.

У той жа час Кітай аказваў падтрымку краінам-удзельніцам ініцыятывы «Пояс і шлях» у паляпшэнні транспартнай і энергетычнай інфраструктуры. Экспарт абсталявання для рэйкавага транспарту, электрарухавікоў і генератараў, ветраэнергетычных установак павялічыўся на 10,7 працэнта, 17,4 працэнта і 67,4 працэнта адпаведна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю