Цырымонія прайшла днямі ў Маскве на палях X Міжнароднага форуму «Біржавы таварны рынак».
Да пагаднення далучыліся Беларуская ўніверсальная таварная біржа, таварная біржа «Еўразійская гандлёвая сістэма», Пецярбургская біржа і Узбекская рэспубліканская таварна-сыравінная біржа, паведамілі на БУТБ.
Дакументам вызначаецца механізм узаемнага прызнання нацыянальных індыкатараў, крытэрыі для індыкатараў і методыкі іх разліку, парадак узаемадзеяння бірж-удзельніц па распаўсюджванні індыкатараў.
— Падпісаны сёння дакумент сімвалізуе пераход на новы этап у развіцці біржавога таварнага рынку на прасторы ЕАЭС+. Разам з калегамі мы выканалі маштабную працу па гарманізацыі падыходаў і методык, якія ўжываюцца на нацыянальным узроўні, заклаўшы трывалы падмурак для стварэння і функцыянавання міжнароднай сістэмы біржавых індыкатараў, — адзначыў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі.