Top.Mail.Ru

Тайфун «Чампі» насоўваецца на Тайвань: школы зачыненыя, жыхароў эвакуіруюць

На Тайвані праз набліжэнне тайфуну «Чампі» скасаваныя амаль 980 авіярэйсаў, зачыненыя школы і ўстановы, прыпыненыя таргі на фінансавых рынках. Выключэннем сталі астравы Цзіньмынь.



Паводле інфармацыі агенцтва, з-за моцнага ветру і магутных ліўняў загінуў адзін чалавек і 94 пацярпелі. Улады эвакуіравалі амаль 1,3 тыс. чалавек з горных раёнаў. У паўночна-ўсходнім павеце Ілан улады раздаюць мяшкі з пяском і падрыхтавалі да работы машыны-амфібіі і надзіманыя выратавальныя лодкі.

У ноч на 23 кастрычніка штармавыя вятры, выкліканыя тайфунам, прыйшлі ў прыбярэжныя гарады Тайваня. Жыхарам гэтых гарадоў на мабільныя тэлефоны паступалі паведамленні аб парывах ветру, якія перавышаюць 150 км/г, а таксама заклікі аб неадкладным сховішчы ў бяспечных месцах. У паўночных горных раёнах, у тым ліку вакол Тайбэя, прагназуецца выпадзенне амаль метра ападкаў.

Паводле звестак метэаролагаў, «Чампі» знаходзіўся прыкладна за 220 км на ўсход ад Тайваня. Парывы ветру паблізу яго цэнтра дасягалі 191 км/г. Паводле прагнозу, тайфун слабее, ён не павінен выйсці на сушу. Сіноптыкі заявілі: радыус шторму складае каля 320 км, што дастаткова, каб ахапіць большую частку Тайваня. Яго ўздзеянне можа адчувацца амаль двое сутак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю