Тайфун «Саудэль», 18-ы па ліку ў гэтым годзе, у чацвер раніцай у трэці раз выйшаў на сушу на ўзбярэжжы правінцыі Фуцзянь, пры гэтым максімальная хуткасць ветру дасягала 23 м/с (9 балаў) паблізу эпіцэнтра тайфуну.
«Саудэль» выйшаў на сушу ў прыбярэжнай зоне павета Чжанпу ў горадзе Чжанчжоу, правінцыя Фуцзянь, прыкладна ў 06.30 раніцы ў чацвер. 28 жніўня тайфун «Саўдэль» двойчы выходзіў на сушу на ўзбярэжжы правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая.
Да сямі гадзін раніцы чацвярга ўлады правінцыі Фуцзянь эвакуіравалі больш за 83 тыс. чалавек з-за бесперапынных праліўных дажджоў, якія абрынуліся на некаторыя раёны правінцыі.
З-за моцных дажджоў у некаторых частках горада Чжанчжоу былі прыпыненыя дзейнасць прадпрыемстваў і заняткі ў школах. Школы былі зачыненыя і ў іншых гарадах.
Былі перакрытыя восем участкаў асноўных дарог, прыпыненыя працы на 152 будаўнічых пляцоўках. Акрамя таго, больш за 150 буйных турыстычных славутасцяў ў правінцыі Фуцзянь былі зачыненыя для наведвання.
У сераду улады правінцыі ўзмацнілі меры па барацьбе з паводкамі, не спыняючы пры гэтым ліквідацыю наступстваў тайфуну.
У чацвер раніцай Нацыянальны метэаралагічны цэнтр (НМЦ) Кітая задзейнічаў «сіняе» папярэджанне.
Паводле прагнозаў НМЦ, «Саўдэль» будзе рухацца на захад з хуткасцю ад 15 да 20 км/гадзіну і паступова слабець.