Top.Mail.Ru

Тайланд скарачае тэрмін бязвізавага знаходжання для іншаземцаў да 30 дзён

Улады Тайланда вырашылі адмяніць 60-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян больш чым 90 краін і вернуць ранейшыя правілы ўезду са знаходжаннем да 30 дзён. Аб гэтым заявіў міністр турызму і спорту Тайланда Сурасак Пханчарэнваракул, Паведаміла БелТА са спасылкай на РІА Навіны.


«Кабінет міністраў прыняў рашэнне адмяніць 60-дзённы бязвізавы рэжым для больш чым 90 краін і вярнуцца да ранейшых крытэрыяў», — заявіў міністр пасля пасяджэння ўрада. Сурасак Пханчарэнваракул адзначыў, што большасць іншаземцаў змогуць знаходзіцца ў Тайландзе без візы каля 30 дзён.


Паводле яго слоў, новыя параметры ўезду цяпер разгледзіць камітэт па візавай палітыцы Тайланда.

Раней улады Тайланда заяўлялі аб намеры перагледзець правілы бязвізавага ўезду на фоне выпадкаў злоўжывання турыстычным рэжымам і росту злачыннасці сярод іншаземцаў. 60-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 93 краін дзейнічаў з 2024 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю