Хадзіць у тэатр — гэта модна. Адпаведна, вечаровы выхад у тэатр павінен быць напоўнены адчуваннем свята. І кожны можа несці яго з сабой — разам з настроем у прадчуванні спектаклю, разам з уласным самаадчуваннем. Менавіта ў гэтым адзін з беларускіх вытворцаў сумак вырашыў дапамагчы паненкам і выпусціў новую эксклюзіўную калекцыю скураных вырабаў пад назвай «Наш найлепшы выхад» — акурат на пачатку тэатральнага сезона. Яе прадставілі з Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

—Гэта больш, чым проста супрацоўніцтва, гэта адзін з прыкладаў крэатыўнай індустрыі, якая павінна развівацца і ўслаўляць нашу краіну, — адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў. —Таму што за творчай ідэяй — не проста вынік, а думка, развіццё. Я упэўнены, што супрацоўніцтва з Mattioli мае плён: мы даем магчымасць падумаць пра наш стыль, такім чынам фарміруем культурны фон наведвання тэатра.

Маленькія сумачкі двух колераў з дадатковымі аксесуарамі адразу прыцягнулі ўвагу — маладых артыстак, якія падвялі да галоўнай падзеі праз урывак са спектаклю «Дзядзюшкаў сон», паненак і дам, прысутных у зале. Калекцыя «Наш найлепшы выхад» натхнёная магіяй тэатральнага закулісся, урачыстасцю прэм’ерных вечароў і вобразам сучаснай жанчыны, якая выбірае смеласць быць у цэнтры ўвагі. Госці вечара мелі магчымасць не проста ўбачыць навінкі, але і адчуць атмасферу сапраўднага свецкага рауту. Калекцыя лімітаваная, што падкрэслівае эксклюзіўнасць. Інтэграцыя моды ў прастору найстарэйшага тэатра краіны падкрэсліла галоўную ідэю: сустрэча з мастацтвам — гэта заўсёды падзея. Нездарма многія тэатры свету гэта імкнуцца падкрэсліць, калі ўводзяць дрэс-код для наведвальнікаў. У нас кожны глядач сам вырашае, што такое тэатральны стыль. Але ж, што праўда, і на іншых глядзіць...
Ларыса ЦІМОШЫК