Пастаяннае прадстаўніцтва Ірана пры ААН запытала экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі сусветнай арганізацыі ў сувязі з атакай Ізраіля. Адпаведны ліст кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва Амір Саід Іравані накіраваў старшыні Савета бяспекі, паведамляюць РИА Новости.
У лісце адзначаецца, што Ізраіль, «здзейсніўшы безразважны, незаконны і наўмысны акт агрэсіі», ажыццявіў серыю скаардынаваных ваенных атак на ядзерныя аб’екты і грамадзянскую інфраструктуру Ісламскай Рэспублікі Іран.
Тэгеран, які заклікаў Савет бяспекі ААН адрэагаваць на дзеянні Ізраіля, таксама адзначыў, што не мае намеру спадзявацца выключна на міжнародныя інстытуты. «Гэта голас усяго іранскага народа і дзяржавы, які сведчыць: мы не пачыналі вайну. Але завяршэнне гэтай гісторыі будзе напісана рукой Ірана», — гаворыцца ў дакуменце.
Ізраіль у ноч на 13 чэрвеня пачаў аперацыю, накіраваную супраць іранскай ядзернай праграмы. У Арміі абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) паведамілі, што 200 знішчальнікаў за ноч атакавалі больш за 100 цэляў на тэрыторыі Ірана. Генеральны штаб Ірана паведаміў, што ў выніку атакі Ізраіля загінулі начальнік Генштаба, камандуючы войскамі СПА і кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху папярэдзіў, што ўдары будуць працягнуты.
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ў сваю чаргу заявіў, што дзеянні Ізраіля не застануцца без адказу. Таксама ўлады Ірана паведамілі Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергіі (МАГАТЭ), што ядзерныя аб’екты ў Ісфахане і Форда не пацярпелі ў выніку ізраільскага нападу.