Top.Mail.Ru

Тэхналогію 5G плануюць запусціць у Гродне да канца года

Тэхналогію 5G плануюць запусціць у Гродне да канца года. Пра гэта расказала на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара ў камерцыйных пытаннях beCloud Юлія Гаўрыловіч, паведаміла БелТА. 


Укараненне тэхналогіі чацвёртага пакалення пачыналася з буйных гарадоў. Гэтак жа сама ў краіне ўводзяць новую тэхналогію 5G. 

«Спачатку тэхналогіі будуць прыходзіць у буйныя гарады. Цяпер 5G ужо ёсць у Мінску, Віцебску, Магілёве, Брэсце, а ў Гродна яна рыхтуецца да запуску і будзе даступная да канца гэтага года», — расказала Юлія Гаўрыловіч. 


Далей да тэхналогіі падключацца раённыя цэнтры і паступова 5G будзе распаўсюджвацца на гарады з колькасцю насельніцтва меншым чым у раённых цэнтрах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю