Тэхнічнае аблічча трэцяга энергаблока Беларускай АЭС, яго фінансава-эканамічная і арганізацыйная мадэль абмяркоўваліся сёння ва ўрадзе Беларусі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў па выніках сустрэчы з Прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным, перадае БелТА.
«Мы ўжо вядзём размовы аб пашырэнні супрацоўніцтва ў атамнай сферы. Пакуль не прыйшоў час рабіць аб’явы аб фінальных выніках, але мы да іх вельмі блізкія. Будзем рабіць усё, каб яшчэ павялічыць узровень лакалізацыі і ролю беларускіх партнёраў у рэалізацыі гэтага праекта», — сказаў Аляксей Ліхачоў аб трэцім энергаблоку БелАЭС.
З боку «Расатама» будуць праводзіцца далейшыя дзеянні па аптымізацыі тэхнічнага рашэння ў мэтах больш прывабнага кошту электраэнергіі і больш эфектыўнай і стабільнай работы самога блока. Гендырэктар «Расатам» падкрэсліў, што ў Беларусі будуць выкарыстоўвацца ўсе лепшыя практыкі, якія расійскі бок прымяняе для сябе.