Top.Mail.Ru

Тэхніка ў небе і на зямлі. Што ўбачаць гледачы падчас рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці

Каля 1 тыс. чалавек на досвітку 22 чэрвеня прымуць удзел у ваенна-гістарычнай рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў Брэсцкім гарвыканкаме.



Ноччу 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбудзецца мітынг-рэквіем, падчас якога мясцовыя жыхары і госці ўшануюць памяць абаронцаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, ускладуць кветкі да Вечнага агню. Пасля гэтага (у пяць гадзін раніцы) на Кобрынскім умацаванні пачнецца ваенна-гістарычная рэканструкцыя. Падзеі 85-гадовай даўніны адновяць каля 1 тыс. чалавек. Плануецца задзейнічаць рэтратэхніку, конны патруль, самалёт. 

«Падзеі будуць развівацца вельмі дынамічна на вялікай плошчы. Каб гледачы не выпусцілі ніводнай важнай дэталі, на пляцоўцы ўсталююць два вялікія экраны, на якіх будуць транслявацца ключавыя эпізоды бітвы ў рэжыме рэальнага часу», — звярнулі ўвагу ў Брэсцкім гарвыканкаме.


Падрыхтоўка пачалася за некалькі месяцаў да мерапрыемства. У рэжысёрска-пастановачную групу, якая займалася сцэнарным планам, увайшлі прадстаўнікі абласнога грамадска-культурнага цэнтра і абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці. Спецыялісты прапісалі асноўныя эпізоды, якія будуць паказаны падчас рэканструкцыі. Аматары гісторыі ўвасобяць вобразы чырвонаармейцаў і салдат вермахта, таксама будуць выкананы ролі мірных жыхароў. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю