Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 7 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў у размове закранулі асабліва актуальныя тэмы парадку дня.
Абмеркаванне асобных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі прэзідэнты дамовіліся прадоўжыць пры сустрэчы на палях саміту СНД у Туркменістане.
Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.