Top.Mail.Ru
274

Telegram пачаў блакіраваць каналы, якія публікуюць асабістую інфармацыю

Telegram пачаў блакіраваць каналы, якія публікуюць асабістую інфармацыю, пасля паведамленняў аб шантажы ад карыстальнікаў, паведамляе РІА Новости са спасылкай на заснавальніка месенджара Паўла Дурава.



«Пасля майго паста 20-дзённай даўнасці карыстальнікі даслалі нам сотні паведамленняў аб махлярстве і шантажы. Грунтуючыся на гэтых паведамленнях, мы блакіруем шматлікія каналы для доксінгу (публікацыя асабістай інфармацыі пра чалавека без яго згоды з мэтай цкавання, шантажу або атрымання выгады. — Заўв. БелТА) і вымагальніцтва», — сказаў Дураў.

Паводле яго слоў, блакіраванне па такой прычыне азначае: у месенджара ёсць неабвержныя доказы, што адміністратары каналаў публікавалі інфармацыю, якая дыскрэдытуе, а затым выдалялі яе ў абмен на аплату ад ахвяр. Некаторыя адміністратары былі злоўлены на продажы «ахоўных блокаў» — платы за тое, каб інфармацыю пра ахвяру не распаўсюджвалі.

«Telegram — не месца для доксінгу або шантажу. І тым, хто вядзе падобныя каналы: не марнуйце свой час на стварэнне клонаў — мы вас знойдзем», — дадаў Дураў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю