У саперніках у барысаўчан албанскі «Эльбасані»
У чацвер, 16 ліпеня, БАТЭ правядзе матч у адказ першага кваліфікацыйнага раунда ў Лізе канферэнцый.
Сустрэча адбудзецца на стадыёне імя Мехці Гусейнзадэ ў азербайджанскім Сумгаіце і пачнецца ў 20:00. Прамую трансляцыю матчу можна будзе паглядзець на тэлеканале «Беларусь 5».
Першы, дамашні паядынак для албанцаў, завяршыўся нічыёй — 1:1. На 67-й хвіліне Ягор Русакоў ударам галавой паразіў вароты Ігара Аляксоўскі і зраўняў лік.
Нагадаем, пераможца двухматчавага супрацьстаяння ў другім раундзе кваліфікацыі будзе змагацца са швейцарскім «Сьёнам».