Як паведамілі рэдакцыі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, чым бліжэй да самага доўгага дня года, тым вышэй падымаецца тэмпература.
Як паведамілі рэдакцыі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, чым бліжэй да самага доўгага дня года, тым вышэй падымаецца тэмпература.
У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і няўстойлівая паветраная маса, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 10 да 16 °C, а максімальная ўдзень — ад 21 да 27 °C. Атмасферны ціск будзе расці.
Ужо 20 чэрвеня сонца пачне «распальваць» паветра. У гэты дзень умовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў цёплай паветранай масе. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы будзе ў раёне 8–14 °С. Максімальная тэмпература чакаецца днём, калі яна складзе ад 22 °С па паўночным усходзе да 30 °С па паўднёвым захадзе краіны.
А 21 чэрвеня чакаецца максімальная спякота. У гэтыя суткі ноччу захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём чакаецца перасоўванне актыўнага франтальнага падзелу з Балтыйскага мора. Пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы ад слабога да ўмеранага; днём —заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу будзе 9–16 °С, а па захадзе краіны нават да плюс 18 °С. Досыць камфортна чакаецца ў гэтыя суткі днём, калі максімальная тэмпература складзе ад 24 °С па поўначы да 33 °С па паўднёвым захадзе краіны.
Дарэчы
Летняе сонцастаянне — гэта штогадовая астранамічная падзея, калі Сонца дасягае максімальнай вышыні над гарызонтам для назіральнікаў адпаведнага паўшар’я. У гэты дзень (21 чэрвеня) зорка таксама праходзіць самы доўгі шлях па небе, а адно з паўшар’яў атрымлівае больш за ўсё дзённага святла ў годзе.
Летняе сонцастаянне ў паўночным і паўднёвым паўшар’ях адбываецца ў розны час. У паўночным паўшар’і летняе сонцастаянне прыпадае на чэрвень, а ў паўднёвым — на снежань. Калі ў паўночным паўшар’і самы доўгі дзень у годзе, у паўднёвым — самы кароткі.
У астраноміі летняе сонцастаянне таксама азначае сабой пачатак лета, якое доўжыцца да дня восеньскага раўнадзенства (22 або 23 верасня ў паўночным паўшар’і). Летняе і зімовае сонцастаянні адбываюцца з-за нахілу восі кручэння Зямлі ў адносінах да арбіты планеты вакол Сонца.
Сяргей КУРКАЧ