У Беларусі ноччу і раніцай 26 жніўня месцамі па краіне чакаецца туман. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 3-8 градусаў цяпла, месцамі — плюс 9-10 градусаў. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.