Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, тэмпература на нашай тэрыторыі будзе паніжанай, ноччу чакаюцца замаразкі.
Праўда, у апошні дзень верасня ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону, які сфарміраваўся ў халоднай і вільготнай паветранай масе. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. Вецер усходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1–7 °С цяпла, днём — 8–14 °С.
На старце кастрычніка захаваецца ўплыў перыферыі халоднага антыцыклону. У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ад слабага да ўмеранага, днём месцамі парывісты. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 5 °С, месцамі тэмпература паветра складзе плюс 1–6 °С. Днём чакаецца 8–14 °С.
У чацвер ноччу надвор’е ў асноўным працягне вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону, а днём адаб’ецца ўплыў франтальнай сістэмы, якая ссоўваецца з Курскай вобласці. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ад слабага да ўмеранага, днём месцамі парывісты. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад нуля да мінус 5 °С, месцамі тэмпература паветра складзе 1–6 °С цяпла. Тэмпература паветра днём будзе складаць 6–13 °С цяпла.
Сяргей КУРКАЧ