На гэтую тэндэнцыю звяртаюць увагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе.
У прыватнасці, рэальная заработная плата вырасла на 8 % у жніўні 2025-га (у параўнанні год да года) пасля 7,6 % у ліпені. Аналітыкі звяртаюць увагу на тое, што ў бюджэтным сектары захоўваецца апераджальны тэмп росту заробкаў:
10,3 % у жніўні (у гадавым выражэнні) пасля 10,2 % у ліпені.
— З верасня гэтага года прадугледжана далейшае павышэнне аплаты працы ў бюджэтнай сферы, — адзначаецца ў макрааглядзе.
І як вынік: захаванне высокіх тэмпаў росту заработнай платы прадоўжыць падтрымліваць унутраны попыт.