Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 30% плошчаў, паведамляе БелТА.
Па аператыўных даных на 10 ліпеня, азімы ячмень ўбраны на плошчы 76 тыс. га, што складае 30% планавых плошчаў. Тэмпы ўборачнай перавышаюць леташнія па ўсіх абласцях. Намалочана 314 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць — 41 ц/га, што адпавядае ўраджайнасці мінулага года ў гэтым жа перыядзе. У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 120 тыс. т, Гродзенская — 81 тыс. т, Гомельская — 72 тыс. т, Мінская — 31 тыс. т, Магілёўская — 9 тыс. т, Віцебская — менш за 1 тыс. т.
Скошана травы другім укосам на плошчы 383 тыс. га, што складае 38% ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.
Нарыхтавана сена 324 тыс. т — 45% ад плана. Сенажу нарыхтавана 9 млн. 399 тыс. т, што складае 66% ад плана ў 14 млн. 309 тыс. т. У разрэзе абласцей нарыхтавана: Мінская — 2 млн 315 тыс. т (66%), Брэсцкая — 1 млн 657 тыс. т (55%), Гродзенская — 1 млн 621 тыс. т (60%), Магілёўская — 1 млн 417 тыс. т (85%), Віцебская — 1 млн 243 тыс. т (65%), Гомельская — 1 млн 145 тыс. т (75%).
Сіласу нарыхтавана 288 тыс. т, што складае 1% ад плана ў 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2 млн 872 тыс. т кармавых адзінак — 28% ад плана ў 10 млн 131 тыс. т.
Выцераблена лёну на 5 тыс. га (11% запланаваных плошчаў).