У разгар летняга сезона тэрасныя палі Шанбаа ў павеце Чун’і, што ў правінцыі Цзянсу (Паўднёва-Усходні Кітай), як маляўнічае палатно: сярод сакавітай зеляніны і звілістых горных схілаў утульна размясціліся вясковыя дамы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У апошнія гады ўлады павета робяць стаўку на беражлівае захаванне прыроднага аблічча тэрас. Тут аднаўляюць ірыгацыйныя сістэмы, не парушаючы першароднага ландшафту. Адначасова развіваецца турыстычная інфраструктура і ўсесезонны турызм, у аснове якога — мясцовая агракультура, традыцыі народа хака (кэцзя) і аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Паток турыстаў, які павялічваецца, прыносіць мясцовым жыхарам дадатковы даход і дае новы імпульс развіццю сельскай мясцовасці.
Мікалай Літвінаў