Top.Mail.Ru
177

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх банках на 1 лютага 2026-га склалі 15,7 млрд рублёў

Зберажэнні растуць


За студзень яны павялічыліся на 504,7 мільёна рублёў, або на 3,3 %, паведамілі ў Нацбанку. 

Па даных рэгулятара, найбольш прыбытковымі ў студзені былі дэпазіты з тэрмінам вяртання ад двух да трох гадоў: сярэдняя працэнтная стаўка па іх склалася на ўзроўні 14,25 % гадавых. 

У цэлым сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах насельніцтва ў беларускіх рублях склала 11,55 % гадавых. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых банкаўскіх укладах фізічных асоб на тэрмін звыш года склала ў студзені 14 % гадавых. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рынкавых крэдытах (за перыяд карыстання без умоў растэрміноўкі), выдадзеных банкамі ў нацыянальнай валюце ў студзені, склала: юрыдычным асобам — 11,7 % гадавых, фізічным асобам — 14,9 % гадавых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю