«Тэст-драйв» чужога веласіпеда завяршыўся для пенсіянера з Кобрына крымінальнай справай, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
53-гадовая жыхарка райцэнтра паведаміла ў аператыўна-дзяжурную службу Кобрынскага РАУС аб крадзяжы веласіпеда. Яна расказала, што перыядычна пакідае свой двухколавы транспарт у знаёмай у двары. «Аднойчы прыйшла пасля працы, але на месцы, дзе пакінула свой веласіпед, выявіла чужы. Пасля чаго неадкладна звярнулася па дапамогу ў міліцыю», — растлумачылі ва УУС.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што да крадзяжу веласіпеда датычны 65-гадовы жыхар Кобрына, неаднаразова судзімы за аналагічныя дзеянні. Ён не ўтойваў, што заўважыў веласіпед, які стаяў у двары прыватнага дома, вырашыў яго забраць і выкарыстоўваць у асабістых мэтах.
«Для захаванасці веласіпеда, варта прытрымлівацца правілаў бяспекі. Па-першае, лепш захоўваць яго не ў двары або на лесвічнай клетцы, а ў кватэры, на балконе або ў адмысловым месцы для захоўвання веласіпедаў, калі такое ёсць. Пры наяўнасці камер відэаназірання пакідайце веласіпед у зоне іх агляднасці. Выкарыстоўвайце належныя аксесуары і велазамкі. Прышпільвайце веласіпед заўсёды, нават калі пакідаеце яго без нагляду на непрацяглы час. Улічваючы, што гэты від крадзяжоў найбольш папулярны, грамадзянам варта больш уважліва ставіцца да сваёй маёмасці», — нагадалі праваахоўнікі.