Top.Mail.Ru

Тэставыя фарматы і навыкі тайм-менеджменту. У школах з’явіцца новы факультатыў па матэматыцы

Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатыўных заняткаў «Матэматыка: ад простага — да складанага» для 8-11-х класаў. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


Асаблівасцю курса з’яўляецца гнуткасць праграмы — яе можна праходзіць адзін, два ці чатыры гады на выбар школы і вучня. Таксама зроблены акцэнт на практыку: упор на тэставыя фарматы, пошук рацыянальных спосабаў рашэння і навыкі тайм-менеджменту. Факультатыў накіраваны на паўтарэнне і паглыбленне ключавых тэм алгебры і геаметрыі.

Даступныя заняткі стануць з 1 верасня. Праграма з’явіцца на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Новыя навучальныя праграмы факультатыўных заняткаў да 2026/2027 навучальнага года».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю