Брытанскі акцёр Том Холанд стаў самым касавым акцёрам у гісторыі сусветнага кінапракату.
Фільмы з яго ўдзелам сабралі ў сусветным пракаце $15,5 млрд, што на $100 млн больш выніку ранейшай рэкардсменкі Зоі Салданы, якая заваявала гэты рэкорд дзякуючы ролі ў фільме «Аватар: агонь і попел».
Том Холанд атрымаў статус самага касавага акцёра дзякуючы ўдзелу ў двух карцінах 2026 года: «Чалавек-павук: новы дзень» і «Адысея» Крыстафера Нолана. Першы фільм сабраў у сусветным пракаце $2,4 млрд, другі — $1,4 млрд. Акрамя таго, 30-гадовы брытанец таксама стаў самым маладым акцёрам, які ўзначаліў гэты спіс.