Беларусы, пацярпелыя ад удару дрона ў Бранскай вобласці, знаходзяцца ў дарозе на радзіму, паведамілі БелТА ў Гомельскім аблвыканкаме.
Падрыхтаваны спецыяльныя рэанімабілі, якія даставяць грамадзян у медыцынскія ўстановы Мінска.
«Дзіця, якое было ў цяжкім стане, ноччу прааперавалі. Цяпер яго транспартуюць на апаратнай падтрымцы. Усе астатнія пацярпелыя ў прытомнасці, размаўляюць і адчуваюць сябе лепш. Нягледзячы на асколачныя раненні, прагнозы станоўчыя», — паведамілі ў аблвыканкаме.