Top.Mail.Ru

Традыцыйны касцюм з дэніму і трэнд на рукадзелле. Чым здзіўлялі дызайнеры «Млына моды»

Фінал XXXV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» прайшоў 27 мая ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Маладыя дызайнеры з розных куткоў Беларусі прадставілі свае работы перад прафесіяналамі ў галіне моды з нашай краіны і замежнымі экспертамі. Гэта іх шанец паказаць сябе з лепшага боку, пазнаёміцца з аднадумцамі і натхніцца творчай атмасферай. Якія тэндэнцыі назіраюцца ў беларускай модзе сёння і чым здзіўляюць нашы дызайнеры паведамляе БелТА.



Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прэзідэнт дабрачыннага Фонду «Рускі сілуэт» Таццяна Міхалкова адзначыла, што падобныя конкурсы даюць моладзі шмат магчымасцяў спрабаваць і шукаць сябе. Сёння эксперты ўбачаць больш за 60 калекцый ад беларускіх дызайнераў з навучальных устаноў розных гарадоў, а таксама дызайнераў-самавукаў.

«Мы рады быць у Беларусі, таму што гэта астравок захаванай вытворчасці. Тут цудоўная арганізацыя, усё на высокім узроўні. Я ўжо паглядзела работы ўдзельнікаў і ведаю, як няпроста будзе выбраць тых, каго мы запросім на Міжнародны конкурс маладых дызайнераў „Рускі сілуэт“. Калі раней ствараліся ўборы, ня спалучаныя адзін з адным, то сёння маладыя таленты ствараюць цэлыя калекцыі, у якіх ёсць душа і сваё бачанне гэтага свету. Мы вельмі любім беларускіх дызайнераў і заўсёды рады ім у Маскве. У нас вялікія магчымасці, таму мы можам даць ім платформу, дзе іх работы ўбачыць шмат людзей», — сказала Таццяна Міхалкова.

На думку галоўнага мастака-мадэльера дызайн-цэнтра ААТ «Камволь» Эльвіры Жвікавай, у конкурсе прадстаўлена шмат калекцый на тэму культурнага кода. Пры гэтым яны не прамалінейныя, а вельмі перапрацаваныя, прадуманыя, «перажытыя» і адначасова з беларускай аўтэнтыкай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю