Top.Mail.Ru
126

Традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе прайшоў у Мінску

55-ы міжнародны турнір Гран-пры па вольнай барацьбе памяці Аляксандра Мядзведзя прайшоў у сталічным Палацы спорту з 20 да 22 лютага. Удзельнікі разыгралі медалі ў дваццаці вагавых катэгорыях (па 10 у мужчын і жанчын). Паводле яго вынікаў, беларусы выйгралі 23 узнагароды — 9 залатых, 4 сярэбраныя і 10 бронзавых медалёў.

Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў адзначыў важнасць міжнароднага турніру Гран-пры памяці Аляксандра Мядзведзя:

— Мемарыял Мядзведзя — самы прадстаўнічы барцоўскі турнір у Беларусі. На спаборніцтвы заявілася больш за 300 атлетаў, каля двухсот мужчын і прыкладна сотня жанчын. Раней гэты турнір праходзіў у верасні. Разумеючы, што восень — гэта канец сезона, мы прынялі рашэнне 

перанесці старт на люты, — адзначыў Алім Селімаў. — Можна сказаць, што нас чакае генеральная рэпетыцыя перад чэмпіянатам Еўропы як па арганізацыі, так і па складзе ўдзельнікаў. Прыехалі прызёры сусветных і кантынентальных форумаў, удзельнікі Алімпійскіх гульняў, таму жорсткая барацьба была чаканай. Прайшлі прынцыповыя супрацьстаянні нават у рамках адной краіны. У кожнай камандзе ёсць канкурэнцыя ў вагавых катэгорыях, і прэтэндэнты на паездку на буйныя старты паміж сабой вырашаць, хто больш дастойны.

Паводле слоў Селімава, на мемарыяле Мядзведзя выступілі спартсмены з 14 краін, але федэрацыя барацьбы была гатова прыняць у сталіцы і больш шырокае прадстаўніцтва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю