Трактар BELARUS 1222.3 прызнаны лепшым беларускім таварам у Расіі, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Трактар BELARUS 1222.3 стаў лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі» па выніках 2024 года.
«Мы ўдзячныя нашым расійскім спажыўцам за высокую ацэнку якасці прадукцыі Мінскага трактарнага завода. Адзначу, што ў Расіі сапраўды палюбілі нашу флагманскую мадэль BELARUS 1222.3. На гэты трактар сёння вялікі попыт. Перамога ў конкурсе, безумоўна, паслужыць умацаванню пазіцый МТЗ на расійскім рынку», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» па якасці Ігар Зямцоў.