На сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім, якая пройдзе ў Вашынгтоне 18 жніўня, будуць абмяркоўваць пытанне абмену тэрыторыямі паміж Расіяй і Украінай, паведамляе БелТА.
У эфіры тэлекампаніі CNN Уіткаф адзначыў, што асноўнае пытанне ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту заключаецца ў абмене тэрыторыямі. «Мы маем намер абмеркаваць гэта ў панядзелак. Спадзяюся, мы даможамся некаторай яснасці ў гэтым пытанні, і спадзяюся, гэта ўсё завершыцца мірнай угодай вельмі хутка», — сказаў спецпасланнік.
Ён таксама пракаментаваў верагоднасць правядзення трохбаковай сустрэчы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з Трампам і Зяленскім: «я думаю, мы правядзем трохбаковую сустрэчу. Спадзяюся, у панядзелак у нас адбудзецца прадуктыўная сустрэча з Уладзімірам Зяленскім, на якой мы прыйдзем да згоды. Пасля мы зможам вярнуцца да кантактаў з Расіяй, рушыць наперад у пытанні мірнай здзелкі і заключыць яе».
Пры гэтым Уіткаф наўпрост не адказаў, ці даў Пуцін згоду на падобную сустрэчу.