Амерыканскі Прэзідэнт Дональд Трамп збіраецца паменшыць цэны на лекавыя прэпараты ў Злучаных Штатах на 59%. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social напісаў:
«Кошты на лекі знізяцца на 59% і больш! [Кошт] бензіну, энергіі, прадуктаў і іншых рэчаў пойдзе ўніз. Ніякай інфляцыі!»
Раней амерыканскі лідар паведамляў, што 12 мая падпіша ўказ, які прадугледжвае зніжэнне коштаў лекаў у ЗША на 30-80%.