Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць летняе спыненне баявых дзеянняў з Іранам пустым марнаваннем часу. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад прыхільнікамі Рэспубліканскай партыі ў штаце Місісіпі напапярэдні прамежкавых выбараў у Кангрэс, паведамляе БелТА.
Разважаючы пра пачатак канфлікту, амерыканскі лідар заявіў, што ў ЗША «не было выбару». Паводле яго слоў, ваенныя дзеянні трэба было пачаць раней, а тое, што адбываецца цяпер «вельмі хутка скончыцца».
«Мы пайшлі на невялікае спыненне агню, якое мне не асабліва падабалася. Я лічыў гэта марнаваннем часу», — сказаў Дональд Трамп.
Ён таксама згадаў праход суднаў праз Армузскі праліў. «Мы далі прайсці некалькім суднам. Мы хочам быць добрымі, але гэта, наколькі мне вядома, было марнаваннем часу», — дадаў прэзідэнт ЗША.
ЗША і Ізраіль пачалі ваенную аперацыю супраць Ірана 28 лютага. У чэрвені Вашынгтон і Тэгеран падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжвае неадкладнае спыненне баявых дзеянняў на ўсіх франтах, у тым ліку ў Ліване. Але ў ноч на 8 ліпеня ЗША аднавілі маштабныя ўдары па Іране, абвінаваціўшы яго ў парушэнні ўмоў дасягнутых дамоўленасцяў у частцы, якая датычыцца Армузскага праліва. Затым адміністрацыя ЗША сігналізавала аб спыненні прымянення маштабнай ваеннай сілы супраць Ірана і пераходзе да спробы яго эканамічнага задушэння з дапамогай санкцый.