Top.Mail.Ru
190

Трамп назваў Маска «сышоўшым з рэек» з-за стварэння партыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў Ілона Маска, заявіўшы, што мільярдэр за апошнія пяць тыдняў «цалкам сышоў з рэек» і ператварыўся ў «сапраўдную катастрофу», перадае SmartPress.

У сваёй заяве ў TruthSocial Трамп асудзіў самага багатага чалавека свету (багацце — $405,2 млрд, паводле звестак Forbes) за стварэнне трэцяй палітычнай партыі, назваўшы гэтую ідэю правальнай. «Трэція партыі ніколі не дамагаліся поспеху ў ЗША-наша сістэма не разлічана на іх. Адзінае, што яны прыносяць — гэта поўны беспарадак і хаос», — заявіў прэзідэнт.

Напружанне паміж Трампам і яго былым саюзнікам узмацнілася пасля прыняцця «вялікага прыгожага закона» (Big Beautiful Bill, BBB), які рэалізуе ключавыя перадвыбарчыя абяцанні Трампа. Маск назваў дакумент «стратэгічнай пагрозай для ЗША» і паабяцаў стварыць партыю «Амерыка» адразу пасля яго падпісання.

У ноч на 5 ліпеня Трамп зацвердзіў законапраект, што стала адпраўным пунктам для запуску новай палітычнай сілы.

Трамп супрацьпаставіў дзеянні Маска поспехам рэспубліканцаў, назваўшы іх «гладкай машынай», якая прыняла «самы маштабны закон у гісторыі». Ён таксама абвінаваціў дэмакратаў у тым, што яны «страцілі розум», і заявіў, што ЗША не патрэбны дадатковы раскол.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю