Top.Mail.Ru
260

Трамп падпісаў указ аб адтэрміноўцы блакавання TikTok у ЗША на 90 дзён

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў адтэрміноўку блакавання кітайскай платформы TikTok на тэрыторыі ЗША на 90 дзён. Пра гэта паведамляе ТАСС.



«Я толькі што падпісаў выканаўчы ўказ аб падаўжэнні тэрміну спынення работы TikTok на 90 дзён, да 17 верасня 2025 года», — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў сацсетцы Truth Social.

Напярэдадні аб прыняцці амерыканскім лідарам такой пастановы паведамляла прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт. «На гэтым тыдні прэзідэнт Трамп падпіша дадатковы ўказ, каб TikTok працягваў работаць. Як прэзідэнт Трамп ужо неаднаразова казаў, ён не хоча, каб TikTok перастаў работаць. Гэтая адтэрміноўка будзе доўжыцца 90 дзён, якія адміністрацыя ЗША выдаткуе на тое, каб забяспечыць заключэнне ўгоды, каб амерыканцы маглі працягваць карыстацца TikTok», — адзначалася ў яе заяве.

Прайшло пяць месяцаў з моманту ўступлення ў сілу закона, згодна з якім TikTok павінен быць забаронены ў ЗША, калі кітайская мацярынская кампанія ByteDance не прадасць платформу. 20 студзеня Трамп пасля сваёй інаўгурацыі падпісаў выканаўчы ўказ, якім адтэрмінаваў блакаванне TikTok як мінімум на 75 дзён. 

У пачатку красавіка Трамп абвясціў аб апошнім падаўжэнні адтэрміноўкі блакавання платформы. Тады ж яго адміністрацыя дасягнула пагаднення з TikTok, згодна з якім дзейнасць платформы ў ЗША была б ператворана ў новую кампанію, кантраляваную і кіраваную большасцю амерыканскіх інвестараў. Аднак пасля таго, як прэзідэнт ЗША ўвёў высокія тарыфы, кампанія ByteDance апавясціла Белы дом, што не будзе ўхваляць угоду да развязання гандлёвых пытанняў.

У 2024 годзе былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які змушае ByteDance прадаць або спыніць дзейнасць TikTok на тэрыторыі ЗША да 19 студзеня 2025 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю