Top.Mail.Ru
295

Трамп прыняў рашэнне аб выхадзе ЗША з ЮНЕСКА

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне аб выхадзе ЗША з ЮНЕСКА. Пра гэта паведамляе БелТА.



«Прэзідэнт Трамп прыняў пастанову вывесці ЗША з ЮНЕСКА, якое падтрымлівае культурныя і сацыяльныя ініцыятывы, якія выклікаюць рознагалоссі, і якія цалкам супярэчаць разумнай палітыцы, за якую амерыканцы галасавалі ў лістападзе», — сказала намеснік прэс-сакратара Белага Анна Кэлі ў каментарыі газеце New York Post.

Прадстаўнік Белага дома паведаміла газеце, што службовыя асобы з Адміністрацыі прэзідэнта выступілі супраць мер па прасоўванні «разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці». Яны таксама незадаволеныя «прапалесцінскай і пракітайскай прадузятасцю» ЮНЕСКА.

У маі прэзідэнт ЗША пры абмеркаванні праекта бюджэту на 2026 фінансавы год прапанаваў прыпыніць большасць абавязковых і ўсе добраахвотныя ўнёскі ў структуры ААН, уключаючы СААЗ, ЮНЕСКА і рэгулярны бюджэт арганізацыі. У ААН палічылі праект бюджэту ЗША «ўнутраным працэсам» краіны. Трамп у лютым падпісаў указ аб пераглядзе ўдзелу ЗША ў ААН, заявіўшы, што арганізацыяй дрэнна кіруюць, а сваю работу яна не выконвае. Акрамя таго, ён падпісаў указ аб пачатку паскоранага расследавання дзейнасці ЮНЕСКА, якое павінна было выявіць прыкметы «антыамерыканскіх настрояў» і «прадузятасці ў дачыненні да Ізраіля».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю