Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Злучаныя Штаты атрымаюць перамогу ў канфлікце з Іранам і гэта прывядзе да рэзкага зніжэння сусветных цэн на нафту. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні вядучай тэлеканала Fox News, паведамляе БелТА.
«Мы вельмі хутка выйграем гэту вайну. Як толькі мы яе выйграем, цэны на нафту ўпадуць, значна ўпадуць», — сказаў ён.
Раней амерыканскі лідар, калі знаходзіўся на турніры па гольфе Presidents Cup, сцвярджаў: «З ваеннага пункту гледжання мы ўжо перамаглі, але гэта не значыць, што мы спыніліся на дасягнутым. Аднак мы, безумоўна, здабудзем грандыёзную перамогу».
Пры гэтым Дональд Трамп дапусціў магчымасць удараў па Іране да альбо пасля выбараў у Кангрэс, але адмовіўся заяўляць, што яны дакладна будуць нанесеныя.