Аб гэтай заяве амерыканскага лідара Дональда Трампа паведамляе ТАСС.
Паводле ацэнкі прэзідэнта ЗША, амерыканская кінаіндустрыя вельмі хутка памірае. «Іншыя краіны прапануюць разнастайныя стымулы, каб пераманіць нашых кінематаграфістаў і студыі з ЗША. Галівуд і многія іншыя напрамкі ў ЗША разараюцца. Гэта ўзгодненыя намаганні іншых дзяржаў і, значыць, пагроза нацыянальнай бяспецы. Акрамя ўсяго іншага, гэта яшчэ і распаўсюджванне інфармацыі і прапаганды», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што ўпаўнаважвае міністэрства гандлю і прадстаўніка ЗША на гандлёвых перагаворах неадкладна пачаць працэс увядзення 100-працэнтнага тарыфу на ўсе фільмы замежнай вытворчасці, якія паступаюць у Штаты.
Таксама ў пачатку красавіка амерыканскі лідар аб’явіў аб увядзенні мытных пошлін на прадукцыю 185 краін і тэрыторый. Аднак 9 красавіка ён на 90 дзён прыпыніў дзеянне дадатковых імпартных пошлін, уведзеных па прынцыпе ўзаемнасці, адносна шэрага дзяржаў і тэрыторый. Паводле інфармацыі Белага дома, гэта паўза звязана з правядзеннем гандлёвых перагавораў, а ў гэты перыяд будзе дзейнічаць універсальны тарыф у памеры 10 працэнтаў.