Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вельмі паважае Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Такую ацэнку ён даў 27 лютага падчас размовы з журналістамі на паўднёвым лужку Белага дома перад рабочай паездкай у штат Тэхас, паведаміла БелТА.
«У нас добрыя адносіны, і лідар — чалавек, да якога я адчуваю вялікую павагу. З Беларуссю ў нас вельмі добрыя адносіны. І мне вельмі падабаецца гэты лідар», — сказаў Дональд Трамп, адказваючы на пытанне журналіста.