ЗША 1 кастрычніка ўвядуць мытныя пошліны ў памеры 100 % на любую брэндаваную або запатэнтаваную фармацэўтычную прадукцыю. Такую заяву зрабіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Truth Social, паведамляе БелТА.
Па словах амерыканскага лідара, выключэнні будуць для кампаній-вытворцаў, якія ўжо прыступілі да будаўніцтва сваіх заводаў у ЗША.
Дональд Трамп 12 мая падпісаў указ, які прадугледжвае зніжэнне цэн на лекі ў ЗША на 59—90 %. На прэс-канферэнцыі ён заявіў, што ўвядзе пошліны на імпарт фармацэўтычнай прадукцыі, калі цэны ў краіне не зраўняюцца з цэнамі ў іншых дзяржавах.