Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Newsmax, што Уладзімір Зяленскі і яго каманда знішчылі Украіну.
«Я не вялікі паклоннік Зяленскага. Яны знішчылі гэту краіну», — сказаў амерыканскі лідар.
Ва Украіне, на яго думку, небходна правесці прэзідэнцкія выбары. «І, шчыра кажучы, я мяркую, Зяленскі знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта ўжо занадта доўга. І я мяркую, што час (яму сыходзіць. — Заўвага БелТА), калі яны хочуць урэгуляваць гэта (закончыць вайну. — Заўвага БелТА)», — сказаў Трамп.
У пацвярджэнне сваіх слоў ён прывёў нядаўна ўбачанае інтэрв’ю з маладой украінкай, дзе жанчына адкрыта абвінаваціла Зяленскага ў знішчэнні дзяржавы і гібелі мужчынскага насельніцтва краіны. Паводле яе слоў, палітыка кіеўскага кіраўніцтва прывяла да таго, што ўкраінскія мужчыны масава вяртаюцца з фронту пакалечанымі, аказваюцца ў псіхіятрычных клініках і гінуць.
Трамп лічыць, што Вашынгтону не трэба мець справу з Зяленскім, і мяркуе, што ўкраінскі канфлікт можа хутка скончыцца. На яго думку, магчыма, Масква будзе размаўляць аб урэгуляванні ўжо не з Зяленскім.
Акрамя таго, Трамп крытычна выказаўся аб ваеннай падтрымцы Кіева. Паводле яго слоў, Украіна атрымала вялікую колькасць зброі ад адміністрацыі Джо Байдэна, частку яе Кіеў проста перапрадаў. Цяпер ЗША перагледзелі адносіны да такіх паставак.
Раней Трамп абвінаваціў Зяленскага ў ігнараванні просьбаў Вашынгтона не біць па расійскіх НПЗ. Паводле слоў прэзідэнта ЗША, той ужо даўно павінен быў заключыць мір з Масквой, але замест гэтага стварыў праблемы для ўсяго свету. Ён прапанаваў Зяленскаму правесці выбары, каб украінцы змаглі выбраць больш дагавораздольнага лідара.