Top.Mail.Ru

Трамп: ЗША прадоўжаць марскую блакаду Ірана да падпісання дамоўленасцей

Вашынгтон мае намер падтрымліваць марскую блакаду Ірана да падпісання дамоўленасцей з Тэгеранам. Аб гэтым заявіў амерыканскі лідар Дональд Трамп, інфармуе БелТА.



«Блакада ў поўнай меры захаваецца, пакуль не будзе дасягнута, заверана і падпісана пагадненне. Абодва бакі павінны не спяшацца і зрабіць усё правільна. Памылак быць не можа!» — напісаў Трамп у сацсеткі Truth Social. Ён таксама дадаў, што «перагаворы ідуць ва ўпарадкаваным і канструктыўным рэчышчы».

Раней амерыканскі лідар заявіў, што праект будучага пагаднення з Іранам у цэлым узгоднены. Ён указаў, што правёў тэлефонную размову з лідарамі Бахрэйна, Егіпта, Іарданіі, Катара, ААЭ, Пакістана, Саудаўскай Аравіі і Турцыі і абмеркаваў з імі праект мемарандума аб узаемаразуменні ў рамках здзелкі наконт міру з Іранам. Як пісаў амерыканскі партал Axios, праект двухбаковага мемарандума аб міры паміж ЗША і Іранам прадугледжвае падаўжэнне рэжыму спынення агню на 60 дзён і прадаўжэнне перагавораў аб паўнацэннай здзелцы. У тэксце мемарандума ўказваецца, што на час перамір’я суднаходства па Армузскім праліве будзе адноўлена, а Іран зможа свабодна гандляваць нафтай.

Паводле версіі тэлеканала Al Hadath, новы раўнд перагавораў паміж ЗША і Іранам па пытанні ўрэгулявання канфлікту можа адбыцца 5 чэрвеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю