У сувязі з правядзеннем будаўнічых работ на трамвайных пуцях у гэтыя выхадныя, 17 і 18 кастрычніка, у расклад гарадскога транспарту будуць унесены часовыя карэктывы, паведамляе «Мінск-Навіны».
Траса трамвайнага маршруту № 3 будзе скарочана з боку дыспетчарскай станцыі «Серабранка» да прыпыначнага пункта «Змітрака Бядулі». Рух арганізуюць ад вул. Казлова па вул. Платонава, Чапаева і З. Бядулі. У зваротным напрамку транспарт пройдзе па вуліцах З. Бядулі, Казлова і далей згодна са звыклым маршрутам.
Акрамя таго, ва ўказаныя даты будзе поўнасцю адменена работа трамвайнага маршруту № 5.
Для зручнасці пасажыраў арганізуюць часовы кампенсацыйны аўтобусны маршрут № 903, які звяжа дыспетчарскую станцыю «Возера» і пр. Незалежнасці. Пасажыры, якія маюць праязны дакумент на трамвай або аплацілі паездку ў трамваі разавым білетам, змогуць скарыстацца аўтобусам № 903 без дадатковай аплаты. Аналагічнае права праезду без даплаты дзейнічае і ў адваротнай сітуацыі — пры пераходзе з аўтобуса № 903 на трамвай.