Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў эксперымент з угнаеннямі, які можа павысіць урадлівасць пясчанай глебы. Пра гэта ён заявіў, заслухоўваючы даклад па пытаннях бягучай дзейнасці Нацыянальнага банка ў кантэксце задач эканамічнага развіцця краіны, перадае БелТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць палі, якія размешчаны на пагорках і прадстаўлены пясчанымі глебамі. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы прапанаваў эксперымент, які можа павысіць якасць гэтых палёў. Паспрабаваць змяшаць арганічныя ўгнаенні з торфам. Такі крок можа павысіць урадлівасць неспрыяльных для сельскай гаспадаркі зямель.
«Я нават падумаў: а што калі ўзяць пласт адходаў ад калійных соляў, пласт пакласці арганікі, пласт торфу, усё гэта змяшаць — што атрымаецца? Напэўна, горш не будзе. Там жа ўсё ж такі частка ўгнаенняў калійных застаецца. Заараць іх, а следам унесці торф і арганічныя ўгнаенні, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тое, што будзе паляпшэнне для глебы, — гэта дакладна. Але наколькі гэта эканамічна абгрунтавана, трэба паэксперыментаваць. Я гатовы паназіраць».