Ігар Сергяенка ацаніў ход нарыхтоўкі травяных кармоў у Шаркаўшчынскім і Міёрскім раёнах.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка 4 ліпеня ў рамках рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць наведаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Шаркаўшчынскага і Міёрскага раёнаў з мэтай ацэнкі ходу нарыхтоўкі кармоў для буйной рагатай жывёлы.
ДАВЕДКА. У Віцебскай вобласці на раніцу 4 ліпеня скошана траў першым укосам 73,4 працэнта ад плана (у мінулым годзе — 100 працэнтаў), нарыхтавана травяных кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы — 7,61 цэнтнераў кармавых адзінак.
У Шаркаўшчынскім раёне паказчык нарыхтоўкі траў першага ўкосу на 4 ліпеня склаў 74,1 працэнта, што складае 5,44 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы. У 2024 годзе гэты паказчык складаў 8, 15 цэнтнера кармавых адзінак.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса пабываў у КУП(СХ)П імя Маркава і ААТ «Жвіранка», якія размешчаны ў гэтым раёне, і заслухаў даклады кіраўнікоў прадпрыемстваў аб тым, як ідзе працэс нарыхтоўкі кармоў.
— З надыходам спрыяльных умоў надвор’я намецілася актыўнасць у палях: работа арганізавана, прымаюцца меры кіраўніцтвам раёна па накіраванню механізаваных атрадаў у палі. Трава вырасла, будзем з кармамі. Але ў параўнанні з мінулым годам нарыхтавана менш, — адзначыў Ігар Сергяенка.

У Міёрскім раёне кіраўнік дэпутацкага корпуса наведаў ААТ «Любінава», УП «Чарэсы» і ААТ «Туркова». У раёне адзначаецца адзін з нізкіх паказчыкаў у вобласці па тэмпах нарыхтоўкі кармоў — скошана 53,5 працэнта. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5,18 цэнтнера кармавых адзінак (у 2024 годзе — 7,2).
Пры гэтым у сувязі з паляпшэннем умоў надвор’я назіраецца станоўчая тэндэнцыя.
— Ва ўсіх гаспадарках арганізавана работа па нарыхтоўцы кармоў, у тым ліку з задзейнічаннем тэхнікі механізаванага атрада з Верхнядзвінскага раёна. Закладка сенажу ў траншэі і нарыхтоўка сена ажыццяўляецца з захаваннем тэхналогій. Арганізаваны падвоз гарачага харчавання механізатарам, — адзначыў Ігар Сергяенка пасля наведвання сельгасарганізацый.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў