Трэба супрацоўнічаць са сваімі людзьмі, а не з французамі і немцамі. У Беларусі ёсць элітнае насенне, выведзены высокаўраджайныя сарты сельскагаспадарчых культур. Мы гатовы дзяліцца.
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам Арлоўскай вобласці Андрэем Клычковым.
9 верасня 2024 года.
Залог высокіх ураджаяў
— Работа па стварэнні канкурэнтных сартоў сельскагаспадарчых культур навукоўцамі праводзіцца на пастаяннай аснове. Вынікова вядзецца селекцыя, а таксама арыгінальнае і элітнае насенняводства каля 40 відаў сельскагаспадарчых раслін, — адзначае доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, намеснік дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан. — З 1965 года селекцыянерамі цэнтра створана каля 600 сартоў збожжавых, зернебабовых, кармавых, тэхнічных і крупяных культур. Усе зарэгістраваныя сарты цэнтра маюць высокі ўзровень ураджайнасці: у збожжавых — больш за 100 ц/га, у рапсу і зернебабовых культур — да 50–60 ц/га, у лёну-даўгунцу ўраджайнасць ільнотрасты — на ўзроўні 46–51,0 ц/га, у гібрыдаў цукровых буракоў — 60–75,0 т/га.
Усе раяніраваныя айчынныя сарты паспяхова канкурыруюць з найлепшымі дасягненнямі замежнай селекцыі.
Большае распаўсюджванне сарты селекцыі НПЦ НАН Беларусі па земляробстве атрымліваюць у краінах СНД. 55 сартоў уключаны ў дзяржаўныя рэестры для выкарыстання ў Расіі (у 37 рэгіёнах) і займаюць увогуле больш за 2 млн гектараў. РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» мае дагаворы па селекцыі і экалагічным выпрабаванні сартоў сельскагаспадарчых раслін уласнай селекцыі з ФБНДУ «Уладзімірскі НДІСГ», ФДАУ «Бранскі аграрны ўніверсітэт», ФБНДУ «Данскі ЗНДІСГ», ФДБНУ «Нацыянальны цэнтр збожжа імя П. Лук’яненка», ФДБНУ «Ульянаўскі НДІСГ», татарскі НДІСГ, ТАА «АРЕКЕТ РУС», ТАА «Меленский картофель» Бранскай вобласці і інш. Вынікам супрацоўніцтва стала стварэнне сумесных сартоў азімай і яравой пшаніцы, яравога і азімага трыцікале: шэсць сартоў уключаны ў Дзяржаўны рэестр сартоў Беларусі, 13 — у Дзяржрэестр РФ (чатыры сарты яравой пшаніцы, пяць сартоў яравога трыцікале, два сарты азімай пшаніцы, два сарты аўса). Распрацоўваецца праграма Саюзнай дзяржавы па селекцыі сумесных гібрыдаў азімага жыта, цукровых буракоў, рапсу, кукурузы. Адзінаццаць новых сартоў нашай селекцыі праходзяць дзяржаўнае сортавыпрабаванне ў Расіі. У Дзяржрэестр РФ для выкарыстання па Цэнтральным і Паўночна-Заходнім рэгіёне ўключана шэсць сартоў ільну-даўгунцу («Пралеска», «Васілёк», «Ласка», «Левіт-1», «Грант», «Веста»). Штогод суб’ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі па іх заяўках рэалізоўваецца больш за 400 тон насення вышэйшых рэпрадукцый сартоў збожжавых, рапсу і лёну селекцыі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», дапушчаных да выкарыстання на тэрыторыі РФ.
- Вялікай папулярнасцю ў рэгіёнах РФ карыстаюцца сарты азімай пшаніцы «Амелія», «Элегія», «Аўгусціна»; яравой пшаніцы «Дар’я», «Ладдзя»; яравога ячменю «Рэйдар», «Дзева», «Калдун»; яравога рапсу «Нёман», «Гедымін», «Герцаг», гарчыцы белай «Алена»; аўсяніцы трысняговай «Таямніца», райграсу пашавага «Гусляр», аўсяніцы чырвонай «Нежность», фестулоліуму «Удзячны».
- З 2024 года ў Дзяржаўны рэестр ахоўных сартоў Расійскай Федэрацыі ўключана два сарты пшаніцы мяккай яравой — «Мельница» і «Судьба», створаныя ў РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве».
- На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі атрыманы патэнт на сорт трыцікале яравога «Слова».
- З 2025 года ў Дзяржаўны рэестр ахоўных сартоў Расійскай Федэрацыі ўключана два беларускія сарты азімай мяккай пшаніцы — «Аўгусціна» і «Элегія».
Гібрыды цукровых буракоў беларуска-расійскай селекцыі, створаныя з селекцыянерамі ТАА «СоюзСемСвекла» (Расійская Федэрацыя) і РУП «Доследная станцыя па цукровых бураках», на дадзены момант знаходзяцца на дзяржаўным сортавыпрабаванні. Па насенняводстве збожжавых культур і рапсе вядзецца актыўнае супрацоўніцтва з Бранскай, Смаленскай, Арлоўскай, Курскай, Варонежскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай, Ленінградскай абласцямі і іншымі рэгіёнамі РФ. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве пры наяўнасці зацікаўленасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак рэгіёнаў РФ гатовы забяспечыць пастаўку арыгінальнага і элітнага насення сартоў беларускай селекцыі, дапушчаных да выкарыстання ў дадзеным рэгіёне, у неабходнай колькасці.