Top.Mail.Ru

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі 1 сакавіка

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі 1 сакавіка. Пра гэта БелТА паведаміла начальнік аддзела маніторынгу і методык кантролю Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Алена Валасач.


Па словах прадстаўніка РІКВ, трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання працягнецца па 30 красавіка. На дадзены момант у краіне працуюць 139 пунктаў правядзення. Рэгістрацыя ажыццяўляецца праз асабісты кабінет на сайце РІКВ, дзе ўдзельнікі вызначаюць прадмет, выбраць які яны могуць з 14, даступных для ЦЭ і ЦТ, рэгіён і пункт правядзення. «Па выніках РТ у канцы этапу прадастаўляецца тэматычнае кансультаванне для работы над памылкамі. Таксама ўдзельнікі атрымліваюць скан-копію бланка адказаў, каб убачыць свае памылкі і зразумець, які матэрыял варта паўтарыць або давучыць», — патлумачыла Алена Валасач.

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання карыстаецца вялікай папулярнасцю, паколькі праводзіцца непасрэдна перад самімі экзаменамі. «Тэсціраванне могуць здаваць не толькі адзінаццацікласнікі, але і навучэнцы 10-х і 9-х класаў. Каб пазбегнуць сітуацыі, калі месцаў не хапае, лепш рэгістравацца загадзя», — падкрэсліла супрацоўнік РІКВ.

Пункты тэсціравання самастойна вызначаюць графік правядзення ў рамках гэтых двух месяцаў. Як правіла, РТ праходзіць на базе ўніверсітэтаў або каледжаў, у якіх ідзе свой навучальны працэс. «Таму калі раптам месцаў на сайце не відаць, варта звярнуцца ў пункт правядзення РТ і ўдакладніць, ці будуць адкрыты дадатковыя даты», — параіла Алена Валасач. Яна таксама дадала, што да сярэдзіны красавіка, як правіла, усе даты ўжо даступныя і тыя, хто хацеў, паспяваюць зарэгістравацца.

У першым этапе РТ было напісана больш за 160 тыс. тэстаў. Другі этап яшчэ працягваецца, але апрацавана ўжо больш за 100 тыс. бланкаў адказаў. «Вынікі размяшчаюцца ў асабістых кабінетах удзельнікаў, пасля статыстыка перадаецца на аналіз метадыстам па вучэбных прадметах, а затым публікуецца ў афіцыйных крыніцах», — адзначыла Алена Валасач.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю