Top.Mail.Ru

Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года

Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.


Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Гэты год для УНС з’яўляецца юбілейным — спаўняецца 30 гадоў з даты правядзення першага сходу ў кастрычніку 1996 года.

Усебеларускі народны сход — вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, які забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю