Top.Mail.Ru

Трох службовых асоб Віцебскай вобласці затрымалі за хабар

Трох службовых асоб Віцебска і Наваполацка затрымалі праваахоўнікі за карупцыю, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.


Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віцебскай вобласці выявілі факты хабарніцтва. «Кіраўнікі прадпрыемстваў дарожна-будаўнічай галіны забяспечвалі заключэнне і выкананне дагавораў з камерцыйнымі арганізацыямі на аказанне паслуг па ўтылізацыі будаўнічых адходаў. За такое супрацоўніцтва фігуранты атрымалі „падзяку“, якая перавышае Br100 тыс.», — расказалі падрабязнасці ў МУС. Пры сілавой падтрымцы АМАП трох службовых асоб Віцебска і Наваполацка затрымалі з доказамі злачынства.

Следчыя распачалі крымінальныя справы. 

«МУС працягвае мэтанакіраваную работу па выяўленні фактаў сістэмнай дзелавой карупцыі», — дадалі ў МУС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю