Top.Mail.Ru

Тры беларускі выступяць у кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

У Нью-Ёрку стартуюць кваліфікацыйныя паядынкі чацвёртага ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе БелТА.

У кваліфікацыі жаночага адзіночнага разраду US Open згуляюць тры беларускія тэнісісткі. Першай на корт выйдзе Ірына Шымановіч (191-ы нумар сусветнага рэйтынгу), саперніцай якой будзе прадстаўніца Швейцарыі Рэбека Машарава (180). Беларуска Алёна Фалей (222) сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Аленай Прыданкінай (186), а Аляксандра Сасновіч (136) згуляе з венгеркай Далмай Галфі (157). Каб прабіцца ў асноўную сетку амерыканскага першынства, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры. 

Дзеючая чэмпіёнка US Open першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з турніру змешаных пар разам з легендарным сербскім тэнісістам Новакам Джокавічам. У першым раўндзе 25 жніўня яны сустрэнуцца з яшчэ адным інтэрнацыянальным тандэмам — канадкай Лейлай Фернандэс і амерыканцам Фрэнсісам Тыяфа.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю