Top.Mail.Ru

Тры чалавекі загінулі ў лабавым сутыкненні на трасе Р43 у Старадарожскім раёне

Тры чалавекі загінулі ў лабавым ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і грузавіка ў Старадарожскім раёне. Пра гэта паведамляе БелТА. 


Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, каля сямі гадзін 14 лістапада ў Старадарожскім раёне на 291-м км аўтадарогі Р43 мяжа Расійскай Федэрацыі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы каля вёскі Новыя Дарогі 21-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса Mercedes, паводле папярэдняй інфармацыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з грузавіком аналагічнай маркі пад кіраваннем 54-гадовага мужчыны.

У выніку ДТЗ абодва вадзіцелі і жанчына-пасажыр (асоба ўстанаўліваецца) загінулі.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.

Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выехаў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Следчыя ва ўзаемадзеянні з крыміналістамі УСК і экспертамі ГКСЭ, а таксама супрацоўнікамі ДАІ фіксуюць следавую карціну, адбіраюць значныя для следства прадметы, дапытваюцца сведкі.

Распачата крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб) Крымінальнага кодэкса.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю