Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовая дзяўчына без пасведчання кіроўцы, кіруючы аўтамабілем Volkswagen, на закругленні дарогі направа выехала на паласу сустрэчнага руху. Адбылося сутыкненне з Mitsubishi.
Кіроўца Volkswagen і двое яе пасажыраў (маладыя людзі 19 і 21 года) загінулі. Кіроўца Mitsubishi дастаўлены ў бальніцу.
На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і абставіны ДТЗ.
Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выязджаў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ГУДАІ МУС Андрэй Гаркуша.