Першы намеснік начальніка Сакратарыята Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій Дзмітрый Калечыц назваў асноўныя кірункі работы сёлета.
Першым кірункам фокусу ўвагі ПВТ Дзмітрый Калечыц вылучыў павелічэнне колькасці рэзідэнтаў. «З пачатку года ў нас каля 60 заявак на ўступленне. Цяпер ужо больш за 1 тыс. кампаній, і новыя заяўкі — гэта патэнцыял для нарошчвання экспарту», — адзначыў ён.
Другі — развіццё стартап-руху. «Гэта будучыня, гэта патэнцыял новых кампаній, якія будуць фарміравацца моладдзю. Мы першапачаткова вучым іх быць канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку, падводзім і будзем падводзіць для іх фінансаванне, у тым ліку венчурнае, з боку міжнародных інвестараў, каб яны фарміравалі веды і магчымасці для канкурэнцыі на глабальным рынку. Гэта вельмі важна: мы малая адкрытая эканоміка, і гэты напрамак павінен даць адпаведны эфект», — звярнуў увагу першы намеснік начальніка.
Трэці блок — дыверсіфікацыя экспарту. «Цяпер больш за 150 краін ахопліваюць нашы рэзідэнты сваім экспартам. Ёсць традыцыйныя рынкі, рынкі заходніх краін, ЕАЭС, найперш Расійская Федэрацыя. Але геаграфія пашыраецца: палітычныя візіты кіраўніцтва нашай краіны актыўна адкрываюць краіны Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Пазнавальнасць нашых кампаній там павялічваецца, адпаведна, расце патэнцыял і магчымасці для рэалізацыі нашых прадуктаў, падыходаў і тэхналогій», — рэзюмаваў Дзмітрый Калечыц.